Антоніу Гутэрыш. Фота: Amr Nabil / AP

Антоніу Гутэрыш. Фота: Amr Nabil / AP

Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш заклікаў выплаціць рэпарацыі за трансатлантычны гандаль паняволенымі людзьмі, піша Радыё Свабода са спасылкай на Reuters.

На яго думку, гэта павінна дапамагчы пераадолець спадчыну гандлю рабамі ў сучасным грамадстве, уключаючы сістэмны расізм.

З XV па XIX стагоддзі сама меней 12,5 мільёна афрыканцаў былі выкрадзеныя, гвалтоўна вывезеныя еўрапейскімі гандлярамі на еўрапейскіх караблях і прададзеныя ў рабства. Тыя, хто выжыў у гэтым суровым падарожжы, у выніку працавалі на плантацыях у Паўночнай і Паўднёвай Амерыках, у асноўным у Бразіліі і на Карыбах, у той час як іншыя нажываліся на іх працы.

У заяве з нагоды Міжнароднага дня памяці ахвяр рабства Гутэрыш адзначыў, што падзеі мінулага «заклалі падставы для сістэмы гвалтоўнай дыскрымінацыі, заснаванай на ідэі перавагі белай расы».

«Мы заклікаем да стварэння рамачнай асновы для рэпарацыйнай справядлівасці, каб пераадолець пакаленні адчужэння і дыскрымінацыі», — заявіў Гутэрыш.

Чытайце таксама:

Прэзідэнт Ганы заклікаў выплаціць афрыканцам кампенсацыі за гандаль рабамі

Апублікаваны рэйтынг краін ЕС паводле ўзроўню расізму. Расказваем, дзе расавай дыскрымінацыі больш

Суддзя з ААН заклікаў Вялікабрытанію заплаціць рэпарацыі за каланіяльны гандаль рабамі

Цемнаскурыя глухія дзеці, якія наведвалі сегрэгаваную школу ЗША ў 1950-х гадах, нарэшце атрымаюць свае атэстаты

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
14
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1