Афраамерыканскія дзеці са слыхавымі праблемамі падчас навучання ў спецыяльнай школе на тэрыторыі амерыканскага ўніверсітэта Галадэт, 1950-я годы. Фота: Courtesy Gallaudet University

Афраамерыканскія дзеці са слыхавымі праблемамі падчас навучання ў спецыяльнай школе на тэрыторыі амерыканскага ўніверсітэта Галадэт, 1950-я годы. Фота: Courtesy Gallaudet University

Школа Кендал у тыя часы была адзінай у Вашынгтоне, якая магла даць адукацыю глухім дзецям, але цемнаскурым не дазвалялі вучыцца разам з белымі дзецьмі і таму яны былі вымушаныя шукаць сабе новае месца ў іншых гарадах. У 1952 годзе бацькі некалькіх цемнаскурых дзяцей падалі калектыўны пазоў у суд супраць Рады па адукацыі акругі Калумбія. Яны намагаліся дабіцца адкрыцця спецыяльнага класа для глухіх цемнаскурых дзяцей.

Справа была выйграная, акруговы суд ЗША па акрузе Калумбія тады заявіў, што «чорныя глухія студэнты не могуць быць адпраўленыя за межы штата альбо акругі для атрымання той жа адукацыі, што і белыя вучні».

У школе Кендал адразу ж з’явіўся клас, дзе цемнаскурыя глухія дзеці маглі вучыцца, аднак іх адукацыя была больш прафесійнай, а не акадэмічнай, што рабіла іх паступленне ў каледж складанейшым. Але нягледзячы на стварэнне, а потым і аб’яднання класаў для цемнаскурых, да гэтых дзяцей усё адно ставіліся інакш, а ў канцы навучання проста не выдалі ім дыпломаў аб сканчэнні школы і атрыманні сярэдняй адукацыі.

Цяпер, праз семдзесят гадоў, тыя вучні ці іх нашчадкі нарэшце атрымаюць атэстаты. Цырымонію правядзе кіраўніцтва школы і ўніверсітэта.

Мерапрыемства з'яўляецца важнай часткай прызнання ўстановай адукацыі адказнасці за мінулыя расавыя і адукацыйныя несправядлівасці, заявіла Кэралін Макаскіл, прафесарка Галадэцкага Універсітэта і заснавальніца школьнага Цэнтра даследаванняў цемнаскурых глухіх людзей.

Праўда, тых цемнаскурых глухіх дзяцей, якія тады былі вучнямі той школы, засталося вельмі няшмат і ім ужо за 80 гадоў. За тых, што памерлі і так і не дачакаліся дыплома аб сканчэнні сярэдняй школы, дакументы аб адукацыі атрымаюць сваякі.

Вопыт гэтых 24 чарнаскурых глухіх вучняў, якія наведвалі школу Кендал на пачатку 1950-х гадоў, — гэта толькі малая частка гісторыі расавай сегрэгацыі, падагульняе CNN.

Чытайце таксама:

«Ланцугі сапраўды разарваныя». Кароль Нідэрландаў выбачыўся за гістарычную ролю рабства ў краіне

Серыял Netflix «Царыца Клеапатра» выклікаў абурэнне ў Егіпце. І вось чаму

Нацысты на дарагіх аўтамабілях, якія кідаюць на вуліцы смецце. Чаму лукашэнкаўцы дэманізуюць украінскіх бежанцаў

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
2

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?