Ілюстрацыйная выява, на якой адлюстравана эпоха трансатлантычнага гандлю рабамі. Фота: Pictures from History / Contributor Getty Images

Ілюстрацыйная выява, на якой адлюстравана эпоха трансатлантычнага гандлю рабамі. Фота: Pictures from History / Contributor Getty Images

Адзін з вядучых суддзяў Міжнароднага суда ААН Патрык Робінсан, які раней быў старшынёю ў судзе над былым прэзідэнтам Югаславіі Слабаданам Мілошавічам, заклікаў Вялікабрытанію выплаціць рэпарацыі за гандаль рабамі, які адбываўся ў каланіяльную эпоху, бо ў свеце ўсё мацней бачная тэндэнцыя афіцыйнага прызнання сваіх памылак у гэтым пытанні. Такое меркаванне Робінсан выказаў у інтэрв'ю выданню The Guardian.

Суддзя адзначыў, што за іншыя злачынствы Вялікабрытанія выплачвала кампенсацыі значна хутчэй, чым адносна трансатлантычнага рабства, якое ўласна ён лічыць «найвялікшым злачынствам у гісторыі чалавецтва».

«Вялікабрытанія не можа працягваць ігнараваць найвялікшае злачынства, якое сведчыць аб нялюдскасці чалавека ў адносінах да чалавека. Я лічу, што Вялікабрытанія не можа супрацьстаяць міжнароднаму руху па выплаце рэпарацый: гэтага патрабуе гісторыя і гэтага патрабуе закон», — заявіў суддзя Міжнароднага суда ААН Патрык Робінсан выданню The Guardian.

Як адзначае выданне, канчатковая сума рэпарацый можа скласці 24 трыльёны даляраў (што практычна эквівалентна памеру ўсяго публічнага дзярждоўгу ЗША, або паўтара ВУП усяго Еўрасаюза. — «НН»). 

Суддзя дадаткова падкрэсліў, што рэпарацыі могуць быць выплачаныя не адразу, а паступова цягам 10—25 гадоў. Робінсан таксама дапусціў, што ў выпадку адмовы Вялікабрытаніі выплачваць кампенсацыю, пытанне можа быць пераадрасавана ў міжнародныя судовыя інстанцыі.

Сам Патрык Робінсан нарадзіўся на Ямайцы, якая найбольш пацярпела сярод 31 краіны, з якіх вывозіліся нявольнікі ў каланіяльную эпоху. І адна толькі Вялікабрытанія павінна заплаціць 24 трыльёны даляраў у выглядзе рэпарацый, з якіх амаль 10 мільёнаў павінны дастацца менавіта Ямайцы. Пры гэтым разлікі вяліся за ўвесь перыяд трансатлантычнага прыгнёту, а гэта сотні гадоў.

The Guardian нагадвае, што яшчэ ў красавіку гэтага года прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Рышы Сунак адмовіўся прасіць прабачэння за ўдзел Вялікабрытаніі ў гандлі рабамі і ўзяць адказнасць за выплату рэпарацый ахвярам. Прадстаўнікі Міжнароднага суда ААН спадзяваюцца, што палітык перагледзіць сваю пазіцыю і пытанне вырашыцца праз дыялог, а не ў судзе.

Чытайце таксама:

У Вялікабрытаніі пачалося маштабнае даследаванне сувязяў каралеўскай сям'і з гандлем рабамі

Макрон абвясціў пра заканчэнне эпохі «французскай Афрыкі»

У Польшчы знойдзены пахаванні «вампіраў» XVII стагоддзя

Клас
7
Панылы сорам
49
Ха-ха
34
Ого
9
Сумна
2
Абуральна
5