Віталь Чыбісаў найміт Вагнер, Виталий Чибисов наемник Вагнер

Віталь Чыбісаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Загінулага клічуць Віталь Чыбісаў. На момант смерці яму было 22 гады. Родам хлопец з Клецка, пасля сям'я пераехала ў Магілёў, а затым у Дзяржынск.

Ён рос у простай сям'і — згодна з базамі «Кіберпартызанаў», маці працавала гладзільшчыцай у мясцовай бальніцы, а бацька токарам. Бацька хлопца, імаверна, выпіваў і ўжо памёр.

Імаверна, адносіны ў сям'і былі няпростыя — Віталь, яго брат і яго маці за ўвесь час не выклалі ніводнага фота разам з бацькам хлопцаў. А ў сацсетках яны карысталіся дзявочым прозвішчам маці — Сокал.

Віталь Чыбісаў Маладзечна, Виталий Чибисов Молодечно

Віталь Чыбісаў у падлеткавым узросце. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Жылі Чыбісавы небагата — сям'ёй туліліся ў інтэрнаце ў Маладзечне.

У дзяцінстве Віталь быў хуліганам. Згодна з базамі «Кіберпартызанаў», ва ўзросце 11 гадоў ён скраў чужы смартфон, а ў 13 — два ровары і яшчэ адзін смартфон проста на працы ў ягонай маці. За гэта бацькоў штораз штрафавалі, а яго самога мусілі паставіць на ўлік у міліцыю.

@nashanivanews Мы знайшлі беларуса, які загінуў на вайне ва Ўкраіне ваюючы на баку Расію #беларусь #белорусы #молодечно #нашаніва #расследование #мова #беларускаямова ♬ DESTRUCTION - SCXR SOUL & NONTHENSE

Віталь пасля школы скончыў Уздзенскі дзяржаўны каледж, які тады быў прафесійным ліцэем. Вядома, што ён ухіляўся ад службы ў войску і яму нават закрылі за гэта выезд з Беларусі ў 2020-м. Але служыць усё ж давялося, і ў васенні прызыў 2021-га яго забралі ў армію.

Віталь Чыбісаў армія, Виталий Чибисов армия

Віталь Чыбісаў у арміі побач з маці. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Праз паўтара гады службы ён прабыў на «грамадзянцы» ўсяго некалькі месяцаў. Ужо ў ліпені 2023-га Чыбісаў завербаваўся на кантракт у расійскую армію, каб ваяваць супраць украінцаў. Быў на перадавой.

Дата ягонай смерці невядомая, але гэта адбылося паміж 26-м і 28-м лістапада 2023-га — яшчэ 25-га ён быў актыўны Укантакце, а 24-га выклаў бадзёрае відэа, дзе ён кіруе машынай у вайсковай форме. Абставіны гібелі Чыбісава таксама невядомыя.

Віталь Чыбісаў, Сяргей Накіпаў. Виталий Чибисов, Сергей Накипов

Віталь Чыбісаў і яшчэ адзін найміт, Сяргей Накіпаў. Апошні родам з горада Краснадон, з красавіка 2014-га акупаванага войскамі Расіі. Па звестках з ягонай архіўнай старонкі Укантакце, раней ён ездзіў на заробкі ў Расію і Беларусь.

Пахавалі Віталя ў родным Маладзечне.

Віталь Чыбісаў памёр магіла, Виталий Чибисов умер могила

Магіла Віталя Чыбісава ў Маладзечне. Фота з сацсетак

Пра смерць найміта стала вядома толькі праз паўгода пасля яе.

Чытайце таксама:

Інструктар «Вагнера» з пазыўным «Брэст»: Беларусь — такі ж кірунак, як і іншыя. А мы спатрэбімся перад выбарамі

Пад Бахмутам загінуў вагнеравец з Беларусі

Былыя сілавікі і крымінальнікі. Што за беларусы ваююць ва Украіне на баку Расіі

Клас
69
Панылы сорам
16
Ха-ха
15
Ого
1
Сумна
11
Абуральна
12