Нана Акуфа-Ада. Фота: Rob Kim / Getty Images for Global Citizen

Нана Акуфа-Ада. Фота: Rob Kim / Getty Images for Global Citizen

Афрыканцам і дыяспары даўно час выплаціць фінансавыя рэпарацыі ў якасці кампенсацыі за паняволенне людзей афрыканскага паходжання, заявіў прэзідэнт Ганы Нана Акуфа-Ада ў аўторак у першы дзень канферэнцыі, прысвечанай пытанню, як змагацца з такой гістарычнай несправядлівасцю, піша Reuters.com.

Прыхільнікі такой ідэі ўжо даўно заклікаюць выплаціць рэпарацыі ці іншым чынам загладзіць віну за рабства, але апошнім часам менавіта гэты рух набраў абароты ва ўсім свеце.

«Ніякая сума грошай не зможа пакрыць шкоду, прычыненую трансатлантычным гандлем рабамі… Але, несумненна, гэта пытанне, якому свет павінен супрацьстаяць і якое ён больш не можа ігнараваць», — сказаў Акуфа-Ада, адкрываючы чатырохдзённую канферэнцыю па кампенсацыі шкоды, што праходзіць у сталіцы Ганы Акры.

Чакаецца, што на мерапрыемстве будзе распрацаваны план дзеянняў пад кіраўніцтвам Афрыкі па рэпарацыйным правасуддзі, створаны Камітэт экспертаў.

«Увесь перыяд рабства азначаў, што наш прагрэс, эканамічны, культурны і псіхалагічны, быў падаўлены. Ёсць шмат гісторый пра сем'і, якія былі падзеленыя», — сказаў Акуфа-Ада. «Вы не можаце колькасна ацаніць наступствы такіх трагедый, але іх неабходна прызнаць».

З 15 па 19 стагоддзе прынамсі 12,5 мільёна афрыканцаў былі выкрадзеныя і гвалтоўна перавезеныя еўрапейскімі караблямі і гандлярамі і прададзеныя ў рабства. Тыя, хто перажыў гэта жорсткае падарожжа, працавалі на плантацыях у нечалавечых умовах у Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, галоўным чынам у Бразіліі і Карыбскім басейне, у той час як еўрапейскія пасяленцы атрымлівалі прыбытак ад іх працы.

Клас
6
Панылы сорам
11
Ха-ха
7
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0