Гэтае ДТЗ адбылося 9 сакавіка а 01.50 на вул. Матусевіча. У аўтамабілі «Мазда-626», які рухаўся ў кірунку вуліцы Пятра Глебкі, ехалі дзве жанчыны 1974 і 1975 гадоў нараджэння. Кіроўца не дала рады кіраванню і ўрэзалася ў ліхтарню.

Хуткасць была такая, што ў аўтамабіля адарвала багажнік да сярэдзіны салона (машына аднаўленню не падлягае).
Жанчына-кіроўца ў шокавым стане збегла з месца здарэння. Яе сяброўку ў цяжкім стане даставілі ў бальніцу хуткай дапамогі, пасля таго як машыну заўважылі людзі.
Асоба жанчыны, якая знаходзілася за рулём, ўстаноўлена па дакументах, кінутых у салоне.
У цяперашні час вядзецца яе вышук. Улічваючы цяжар аварыі, у ДАІ не выключаюць, што гэтая жанчына звернецца па медыцынскую дапамогу.

Акрамя таго, за мінулыя суткі адбылося 2 дарожна-транспартныя здарэння са смяротным зыходам.

У Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці 8 сакавіка а 1.10 на аўтадарозе Іванава — Моталь мужчына 1989 года нараджэння, які кіраваў аўтамабілем «Аўдзі-6», не справіўся з кіраваннем
і з’ехаў у кювет. У выніку шматразовага перакульвання адзін з пасажыраў (мужчына 1989 года нараджэння) атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы і памёр на месцы. Кіроўца і другі пасажыр шпіталізаваны ў Іванаўскую ЦРБ.
У той жа дзень а 17.00 у межах гарадскога пасёлка Мір Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці кіроўца (1992 года нараджэння) «Сітраена» з’ехаў на ўзбочыну, урэзаўся ў драўляны плот, а затым — у апору лініі электраперадач.
Ад атрыманых траўмаў ён сканаў на месцы.

У зводцы ДАІ адзначаецца, што

ў абодвух выпадках ні кіроўцы, ні пасажыры не былі прышпіленыя рамянём бяспекі.

Усяго за мінулыя суткі зарэгістравана 9 уліковых дарожна-транспартных здарэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?