Скрыншот відэа. Памежны камітэт

Скрыншот відэа. Памежны камітэт

Замежнік пры вылеце з Беларусі ў Арменію паказаў для праверкі пашпарт грамадзяніна Расійскай Федэрацыі.

Кантралёр засумняваўся, і спецыяльная праверка пацвердзіла: дакумент не належыць прад'яўніку, паведамляе Памежны камітэт.

Са слоў затрыманага, ён з'яўляецца грамадзянінам Расіі. Ён растлумачыў, што не мог афіцыйна атрымаць замежны пашпарт, бо яго ўнутраны расійскі пашпарт з'яўляецца несапраўдным, а яшчэ ў яго ёсць розныя даўгавыя абавязацельствы.

Мужчына паведаміў, што чужы пашпарт выпадкова знайшоў на тэрыторыі Расіі і вырашыў з яго дапамогай перасекчы беларускую мяжу. Канчатковай кропкай яго маршруту быў Ерэван, дзе ён меў намер атрымаць прытулак.

Зараз парушальнік знаходзіцца ў ІЧУ Мінгарвыканкама. За спробу незаконнага перасячэння мяжы і парушэнне правілаў транзітнага праезду пачаты адміністрацыйны працэс. Штраф за гэтыя правапарушэнні— — да 100 базавых велічынь (4000 рублёў).

Але за выкарыстанне загадзя падробленых дакументаў пагражае і крымінальная адказнасць — да двух гадоў абмежавання волі.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2