Тры чалавекі загінулі, яшчэ трое траўмаваныя падчас абвалу даху былой фермы ў Верхнядзвінскім раёне, паведамілі ў цэнтры прапаганды і навучання пры Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Трагедыя здарылася ўдзень 17 студзеня ў вёсцы Дубровы на жывёлагадоўчай ферме сельгаспрадпрыемства «Кахановічы», якая не эксплуатавалася і падлягала дэмантажу.
Прыбылыя на месца супрацоўнікі раённага аддзела МНС дасталі
Крыху пазней на месцы абвалу былі знойдзены целы трох загінулых, 1973, 1964 і 1958 гадоў нараджэння, таксама работнікаў будаўнічай брыгады.
Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай абвалу канструкцый з’яўляецца парушэнне правіл тэхнікі бяспекі падчас дэмантажу фермы. Будынак плошчай амаль 1,3 тыс. кв. м быў узведзены ў 1970 годзе, а ў 2007 годзе зняты з балансу прадпрыемства. Абвал даху адбыўся па ўсёй плошчы будынка.
Пракуратура Верхнядзвінскага раёна распачала крымінальную справу па частцы 2 арт. 303 Крымінальнага кодэкса Беларусі «Парушэнне правілаў бяспекі будаўнічых работ, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека», якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў.
Будуць выясвятляцца ўсе абставіны трагедыі, а таксама вінаватыя службовыя асобы. Крымінальная справа прынятая да вытворчасці следчым аддзелам пракуратуры Віцебскай вобласці.