Цырымонія запальвання алімпійскага агню. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

Цырымонія запальвання алімпійскага агню. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

У Старажытнай Алімпіі (Грэцыя) адбылася цырымонія запальвання агню Гульняў XXXIII Алімпіяды, якія з 26 ліпеня па 11 жніўня пройдуць у Парыжы.

Алімпійская эстафета будзе праходзіць у Грэцыі 11 дзён. Далей 26 красавіка агонь прыбудзе ў Афіны, дзе яго перададуць арганізацыйнаму камітэту «Парыж-2024» на Панафінейскім стадыёне. На борце «Белемы» (знакамітага трохмачтавага судна, упершыню спушчанага на ваду ў 1896 годзе) агонь прыбудзе ў Марсэль 8 мая.

На афіцыйнай цырымоніі запальвання алімпійскага агню ў аўторак прысутнічалі прэзідэнт Грэцыі Кацярына Сакеларопулу, прэзідэнт Міжнароднага алімпійскага камітэта, Томас Бах, кіраўнік аргкамітэта «Парыж-2024» Тоні Эстанге, французскі міністр спорту, Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў Амелі Удэа-Кастэра, мэр Парыжа Ан Ідальго, прэзідэнт Еўрапейскага алімпійскага камітэта і член МАК Спірас Капралас, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі ў сваім тэлеграм-канале.

Як паведамлялася раней, Міжнародны алімпійскі камітэт дазволіў удзельнічаць беларусам і расіянам у індывідуальным парадку ў нейтральным статусе, а таксама выступіўшы супраць расійскага ўварвання ва Украіну і адхрысціўшыся ад супрацоўнітва з сілавымі структурамі.

Пакуль па стане на 16 красавіка ў беларусаў 19 ліцэнзій (пропускаў) на Алімпіяду.

У Токіа-2021 удзельнічалі 108 беларускіх спартоўцаў, якія заваявалі ўсяго сем медалёў (гістарычны мінімум): адно золата (Іван Літвіновіч — батут), тры сярэбраныя і тры бронзавыя медалі.

Чытайце таксама:

Макрон хоча абвясціць перамір'е ва Украіне на час Алімпіяды

21-гадовы літоўскі атлет пабіў сусветны рэкорд, які трымаўся 38 гадоў. І можа пабіць алімпійскі рэкорд свайго бацькі

Урад Вялікабрытаніі падтрымаў удзел беларусаў і расіянаў у Алімпіядзе

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0