Міколас Алекна. Фота: Bernat Armangue / AP

Міколас Алекна. Фота: Bernat Armangue / AP

14 красавіка 2024 года можа надоўга ўвайсці ў гісторыю лёгкай атлетыкі. Менавіта ў гэты дзень быў пабіты «вечны» рэкорд немца Юргена Шульта, якi амаль 38 гадоў таму назад кінуў дыск на 74,08 м, піша Championat.com.

Дасягненне Шульта перабіў Міколас Алекна, які нарадзіўся праз 16 гадоў пасля таго, як суддзі зафіксавалі сусветны рэкорд немца.

У нядзелю ў Аклахоме адбыўся турнір сярод кідальнікаў дыска. Адным з яго ўдзельнікаў быў 21-гадовы Міколас. Хлопец, што праўда, ужо даўно не ноўнэйм, на яго рахунку золата чэмпіянату Еўропы, а таксама срэбра і бронза чэмпіянатаў свету на дарослым узроўні.

Міколас — самы малады прызёр ЧС і ўладальнік кідка больш чым на 70 м. Да таго ж Алекна — прадаўжальнік справы свайго бацькі, двухразовага алімпійскага чэмпіёна, славутага Віргіліуса Алекны.

Нягледзячы на ўсе вышэйпералічаныя дасягненні, мала хто мог выказаць здагадку, што менавіта Алекна-малодшы раптам возьме і ўсталюе новы сусветны рэкорд, бо ўсе прывыклі, што вынік Шульта недасягальны!

Да 14 красавіка асабісты рэкорд літоўца складаў 71,39 м. так што першая ж спроба з вынікам 72,21 м ужо была вялікім поспехам для 21-гадовага хлопца. Праўда, сам Міколас спыняцца на гэтым не збіраўся.

Другая спроба была горшай — 70,32 м, а трэцім кідком спартсмен змог пабіць свой жа рэкорд, усталяваны ў пачатку турніру. Алекна кінуў дыск на 72,89 м, а гэта ўжо вельмі сур'ёзна! Як ні круці, чацвёрты вынік за ўсю гісторыю існавання віду спорту!

Але і гэтага было мала. Пятая спроба прынесла Міколасу сусветны рэкорд. Упершыню на афіцыйных спаборніцтвах дыск прызямліўся на адлегласці 74,35 м. Такім чынам, 21-гадовы Алекна перасягнуў Юргена Шульта.

Вернемся да бацькі Міколаса. І заўважым, што Віргіліус не проста ўладальнік золата Гульняў, але і рэкардсмен. На Алімпіядах ніхто не кідаў дыск далей за яго. Рэкорд быў усталяваны ім у 2004 годзе — 69,89 м.

Пагадзіцеся, а прыгожая гісторыя атрымаецца, калі алімпійскі рэкорд бацькі зможа пабіць яго сын. І трэба прызнаць, што ў Міколаса ёсць усе шанцы зрабіць гэта ўжо летам 2024-га ў Парыжы.

Чытайце таксама:

Беларусь мае пакуль усяго 16 алімпійскіх ліцэнзій

У Расіі спрачаюцца, кім будуць іхнія тэнісісты на Алімпіядзе — «бамжамі» ці «замежнымі агентамі»

Як скакуха стала дэпутаткай. Гісторыя Настассі Мірончык-Івановай

Клас
43
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
3