У звароце, накіраваным 14 сакавіка 2023 года на імя старшыні КДБ Івана Церцеля, жыхарка Брэста Аксана Рачкевіч просіць «пра дапамогу і аказанне максімальнага садзеяння майму мужу Рачкевічу Андрэю Яўгенавічу, грамадзяніну Рэспублікі Беларусь, арыштаванаму 4 красавіка 2022 г. у г. Познань (Рэспубліка Польшча) па артыкулу 130 пар. 1 (шпіянаж) на карысць Рэспублікі Беларусь».

Паводле слоў жанчыны, такая сітуацыя стала магчымым з-за ўцечкі персанальных даных як ейнага мужа, так і яе самой, бо познаньскі суд выдатна ведаў пра вайсковае мінулае Андрэя Рачкевіча і ягонай жонкі. Стаж у іх, як сама Аксана Рачкевіч піша, немаленькі: у Андрэя 26 гадоў, а ў яе 19.

У сувязі з гэтым жанчына канстатавала, што «назаўсёды страціла магчымасць выезду за межы РБ», а таму не можа дапамагаць мужу, а без яго гэтага рабіць няма каму. Яе ж «маральныя, фізічныя і матэрыяльныя рэсурсы вычарпаныя канчаткова», і ёй, маўляў, «вельмі складана растлумачыць дачцэ, чаму яна не будзе займацца з рэпетытарам перад паступленнем у ВНУ, а сыну — чаму ў яго ўжо год няма новых цацак».

Напрыканцы Аксана Рачкевіч дэкларуе, што з'яўляецца «прыхільніцай палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, і прытрымліваецца курсу, зададзенага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь па абароне суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці».

У сувязі з гэтым яна выказвае «шчырае спадзяванне», што «вайскова-дыпламатычны корпус Рэспублікі Беларусь прыме вычарпальныя меры па ўстанаўленні прычын таго, што адбылося, і акажа нам максімальнае садзеянне і абарону ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і нормамі міжнароднага права».

Чытайце таксама:

«Магу ехаць дадому? Праўда? Дзякуй». У Познані суд вынес прысуд па справе двух беларусаў, абвінавачаных у шпіянажы

Кіраўніца прадстаўніцтва «Белавія» ў Чэхіі патрабавала ад КДБ даведку аб стажы

Стала вядома, з-за чыйго даносу найхутчэй апынулася за кратамі 75-гадовая бабруйчанка

«Я не даносіў, мы ж сябруем». Як апраўдваюцца выкрытыя стукачы

Беларусы напісалі 40 тысяч даносаў? Не, гэта непраўдзівае сцверджанне

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
44
Ого
3
Сумна
4
Абуральна
5