— Нам усё казалі пра тое, што гэта рускі след, што рускае консульства… спецыяльны заказ на групу Бі-2, каб нас экстрадавалі ў Расію, — сказаў Лёва (Ягор Бортнікаў).

— … іграць на лыжках, — дадаў Шура (Аляксандр Уман).

Паводле слоў музыкаў, учора быў вырашальны дзень.

— Там парламент збіраўся, і яны паўтары гадзіны вырашалі пытанне аб групе, — дадалі яны.

Музыкі падзякавалі амбасадарам Ізраіля і Аўстраліі, сябрам, праваабаронцам і прыхільнікам, усім, хто за нас змагаўся за іх.

— Дзякуй велізарнае. Мы на волі, і мы працягваем рухацца далей у тур.

Удзельнікі гурта «Бі-2» былі затрыманыя ў Тайландзе пасля канцэрту, на які, паводле мясцовай паліцыі, у іх не было дазволу. Гэта даволі звычайная практыка выступаў тут, незвычайнай была далейшая сітуацыя. Пасля штрафу музыкаў затрымалі, хадзілі чуткі, што расійскія амбасадары намагаюцца іх дэпартацыі ў Расію. 

Чытайце таксама:

Вячорка: Заклік Ціханоўскай садзейнічаў хвалі салідарнасці для вызвалення гурта «Бі-2»

У індыйскім аэрапорце згубілі польскі гуманітарны ДНЖ беларускі. Што рабіць у такім выпадку?

Ці могуць у беларусаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, узнікнуць праблемы, як у «Бі-2»? Тлумачыць адвакат

Улады Тайланда яшчэ не ўзгаднілі дату дэпартацыі ўдзельнікаў «Бі-2» з расійскім грамадзянствам

Клас
17
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2