Тайланд. Фота: Sumeth Anusornkamala / vecteezy.com

Тайланд. Фота: Sumeth Anusornkamala / vecteezy.com

«Пачну з таго, што такія краіны, як Тайланд, звычайна неахвотна робяць экстрадыцыю, бо экстрадыцыя — гэта непасрэдная выдача ў краіну, якая запытвае чалавека, — адзначае Алесь Міхалевіч. — Тут узнікае шмат пытанняў адносна таго, хто будзе аплачваць канвой для яго, як яго канваяваць. Ды і запыту на чалавека, у нашым выпадку з боку Беларусі, можа не быць.

Нашмат лягчэй усё аформіць праз дэпартацыю. Пасадзіць чалавека на самалёт, аддаўшы яго дакументы камандзіру экіпажа ці кіраўніку бортправаднікоў».

Суразмоўца тлумачыць, што ў ідэале дэпартацыя робіцца ў краіну грамадзянства альбо ў краіну, найбольш блізкую да краіны грамадзянства. У выпадку Беларусі гэта з вялікай доляй верагоднасці будзе Расія.

«Яна дакладна прыме такога пасажыра, а значыць, для Тайланда пытанне вырашыцца, — працягвае адвакат. — А далей уявім, што ў вас крымінальная справа па «палітычным» артыкуле. У базу Інтэрпала вы не патрапілі, але ў расійскай базе вы ёсць (у сілавікоў з Беларусі і Расіі яна сумесная. — Заўв. рэд.). І Расія вас экстрадуе ў Беларусь».

У той жа час, па словах Алеся Міхалевіча, калі беларуса няма ў базе Інтэрпала і да яго за час знаходжання ў Тайландзе не ўзнікне ніякіх пытанняў у паліцыі або іншых структур, то перажываць не варта. Нават калі на ім «вісіць» палітычная «крыміналка». У тайскіх сілавікоў няма агульнай базы з калегамі з Беларусі.

«Пры гэтым можа ўзнікнуць сітуацыя, калі ў тайцаў да беларуса з'яўляюцца ўнутраныя пытанні, — тлумачыць суразмоўца. — Выкажам здагадку, што на ўездзе ў краіну ў чалавека аказаўся падазроны для мясцовых памежнікаў сцізорык, балончык або парашок.

З-за гэтага турыста могуць не пусціць. У такім выпадку яго дэпартуюць тым жа рэйсам, адкуль ён прыляцеў. Дапусцім, у Варшаву, калі ён прыбыў з Польшчы.

У той жа час, калі праблемы з законам узнікаюць у беларуса, які ўжо нейкі час знаходзіцца ў Тайландзе, яго дэпартуюць альбо ў краіну грамадзянства, альбо ў краіну, найбольш блізкую да краіны грамадзянства».

Алесь Міхалевіч гаворыць, што Тайланд адносяць да неправавых краін, таму праблемы з законам тут могуць узнікнуць, здавалася б, на пустым месцы. Часам дастаткова таго, што вы выклікалі падазрэнне. Напрыклад, былі ў бары, калі там пачалася бойка, ці, жартуе суразмоўца, не так на кагосьці паглядзелі.

«Пры гэтым калі ў чалавека пашпарты дзвюх краін, напрыклад Беларусі і Ізраіля, то з вялікай верагоднасцю турыста дэпартуюць у тую краіну, па дакуменце якой ён заехаў у Тайланд», — рэзюмуе суразмоўца. 

Чытайце таксама:

Улады Тайланда яшчэ не ўзгаднілі дату дэпартацыі ўдзельнікаў «Бі-2» з расійскім грамадзянствам

Аднаго з музыкаў «Бі-2» вызвалілі, ён чакае самалёта ў аэрапорце ВІДЭА

«У камеры ляталі невядомыя мне насякомыя». Расказваем пра тайскія турмы, дзе сядзяць рокеры з «Бі-2»

Ніякіх Турцыі, Арменіі і Казахстана. У якія краіны не варта ехаць, калі баіцеся затрымання і экстрадыцыі

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
16