У Тайландзе пасля канцэрта на востраве Пхукет затрымалі ўдзельнікаў гурта «Бі-2» з-за адсутнасці дазволу на працу, піша Расійская служба Радыё Свабода.

«Супрацоўнікі паліцыі ў Патонгу затрымалі ў сераду сем чалавек, аднаго ізраільцяніна і шэсць расіян, прычынай арышту стала адсутнасць дазволу на працу. Гаворка ідзе пра рок-групу «Бі-2».

Яны павінны заплаціць штраф, памер якога вызначыць суд», — сказаў прадстаўнік ведамства, зазначыўшы, што пасля выплаты штрафу музыкам будзе загадана пакінуць краіну.

Канцэрты «Бі-2» прайшлі ў горадзе Патая 22 студзеня і правінцыі Пхукет 24 студзеня, адзначае ТАСС.

«Бі-2» быў створаны ў 1988 годзе ў Бабруйску. Заснавальнікі і нязменныя ўдзельнікі — Шура Бі-2 і Лёва Бі-2. У склад каманды таксама ўваходзяць Андрэй Званкоў, Макс Лакмус, Барыс Ліфшыц і Ян Ніколенка.

У маі мінулага года Мінюст Расіі ўнёс музыканта Ягора Бортніка (Лёва «Бі-2») у рэестр «інаагентаў». У Мінюсце тады заявілі, што Бортнік выступаў супраць расійскага ўварвання ва Украіну, негатыўна выказваўся пра Расію, яе грамадзян і органаў дзяржаўнай улады.

15 студзеня паведамлялася, што ў Тайландзе прыпынілі продаж білетаў на канцэрты Максіма Галкіна. Ён павінен быў выступіць у Патаі 24 студзеня і Пхукет 25 студзеня. «У Тайландзе мясцовыя ўлады вельмі жорстка рэагуюць, калі артысты дапускаюць палітычныя выказванні са сцэны», — распавядала крыніца ТАСС.

Раней у Тайландзе былі адменены выступленні Руслана Белага. І Максім Галкін, і Белы асудзілі расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну і з'ехалі з Расіі. Максім Галкін неаднаразова выступаў супраць вайны, як у сацсетках, так і на сваіх канцэртах, якія ён праводзіць за мяжой, у тым ліку ў падтрымку Украіны.

Чытайце таксама:

Удзельнікаў гурта «Бі-2» затрымалі ў Тайландзе

Стала вядома, ад чаго памёр былы ўдзельнік гурта «Бі-2»

«Пуцінская Расія выклікае толькі агіду і гідлівасць». Лёва Бі-2 заявіў, што не вернецца ў РФ

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
4