Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Пра ўмовы, у якіх знаходзяцца музыканты, расказаў журналіст і вядоўца Дождя Міхаіл Козыраў.

Паводле яго слоў, удзельнікаў групы ўтрымліваюць у камеры пад адкрытым небам, у іх адабралі сродкі сувязі, а таксама не далі пераклад судовых дакументаў.

Акрамя таго, у камеру да музыкаў перыядычна «падсаджваюць» рускамоўных «перагаворшчыкаў», якія аказваюць на ўдзельнікаў гурта псіхалагічны ціск, палохаючы наступствамі іх справы і намякаючы на ​​хабары.

«Умовы, у якіх яны ўтрымліваюцца — зусім жахлівыя. Яны цяпер у адкрытай камеры — гэта клетка пад пякельным сонцам, там цяпер 35-40 градусаў спякоты. Апошні раз, калі арганізатара канцэрта дапусцілі да хлопцаў, то ён убачыў звалку голых цел у майтках, бо ўся вопратка прамокла і ценю ніякага няма».

Сітуацыяй з гуртом «Бі-2» наўпрост кіруюць расійскія ўлады, гэта паказальная расправа над музыкамі, якія не падтрымліваюць вайну, кажа Козыраў.

Цяпер вялікая колькасць людзей, якія дапамагаюць групе, імкнецца прыцягнуць увагу да сітуацыі з артыстамі па дыпламатычных каналах і ў заходніх СМІ, падкрэсліў ён.

25 студзеня музыкаў гурта «Бі-2» затрымалі адразу пасля канцэрту на Пхукеце. Наступным днём суд прызначыў ім штраф, які яны аплацілі на месцы.

Потым іх затрымала міграцыйная паліцыя. Музыкаў перавезлі ў Бангкок, дзе вырашаецца пытанне аб іх знаходжанні ў Тайландзе. Групе пагражае дэпартацыя.

Чытайце таксама:

Гурт «Бі-2» знаходзіцца ў цэнтры затрымання міграцыйнай паліцыі на Пхукеце

Удзельнікаў «Бі-2» могуць дэпартаваць у краіну выдачы пашпарта

Удзельнікаў «Бі-2» адправілі ў тайландскі аналаг Акрэсціна

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
46