Мікалай Сергіенка нарадзіўся 23 красавіка 1952 года ва Украіне. Скончыў Саратаўскае вышэйшае інжынернае вучылішча. Служыў у РСФСР і Сярэдняй Азіі, на савецка-кітайскай мяжы, у Афганістане, Чарнобылі.

Пасля распаду СССР застаўся жыць у Беларусі. Працаваў начальнікам штаба грамадзянскай абароны горада Баранавічы. У 2000-2008 гадах «абіраўся» дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Баранавічаў. Быў там намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па праблемах Чарнобыльскай катастрофы, экалогіі і прыродакарыстанні.

Пасля заканчэння дэпутацкай кар'еры працаваў у Мінску намеснікам дырэктара спартыўнага комплексу «Мінск-Арэна».

Чытайце таксама:

У Варшаве загінула Марына Бірукова

Памёр Аляксей Галаскок

Памёр Сяргей Мацкойць

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0