Альфрэд Блашке з інструктарам. Фота: guinnessworldrecords.com 

Альфрэд Блашке з інструктарам. Фота: guinnessworldrecords.com 

На момант скачка Алу было 106 гадоў 327 дзён, што больш чым на тры гады перавышае папярэдні рэкорд. Упершыню ён пабіў рэкорд у 2020 годзе, ва ўзросце 103 гадоў, калі выскачыў з самалёта, які рухаўся на вышыні 4200 метраў, каб адсвяткаваць выпускны сваіх унукаў-блізнят.

«Гэта была мая мара. Я ніколі не думаў, што пражыву так доўга», — сказаў тады ён.

Той скачок быў для яго другім — першы адбыўся за тры гады да таго, на стогадовы юбілей.

Цяпер жа Альфрэд вырашыў зрабіць свой трэці і, як сцвярджае, апошні скачок з парашутам пасля таго, як у 2022 годзе ягоны рэкорд пабіла шведка Рут Ларсан, якая пражыла 103 гады 259 дзён.

Да доўгажыхара далучыўся губернатар Тэхаса Грэг Эбат, які пагадзіўся скокнуць з парашутам разам з ім яшчэ тады, калі яны сустрэліся пасля таго, як пенсіянер упершыню пабіў рэкорд. Аднак з-за непагадзі і праблем з раскладам скачок адкладалі чатыры разы.

Альфрэд Блашке і Грэг Эбат у палёце. Фота: guinnessworldrecords.com 

Альфрэд Блашке і Грэг Эбат у палёце. Фота: guinnessworldrecords.com 

Аднак жа раніцай 27 лістапада 2023 года Альфрэд Блашке і губернатар Грэг Эбат сабраліся і падняліся на борт самалёта. Іх паднялі на вышыню 2,7 км, дзе яны далучыліся да сваіх дасведчаных інструктараў і скокнулі з самалёта ў свабоднае падзенне. Знізу за скачком назіралі ўсе дзеці і ўнукі Альфрэда, а таксама прадстаўнікі СМІ і члены амерыканскага ўрада.

Асноўны парашут рэкардсмена адкрыўся на вышыні 1,6 км, пасля чаго ён спусціўся да месца бяспечнага прызямлення разам са сваім інструктарам. Аддыхаўшыся, ён паціснуў руку губернатару Эбату і павіншаваў яго з першым у ягоным жыцці скачком з парашутам.

Пасля таго мужчына сказаў прысутным журналістам:

«Калі вы думаеце, што не можаце, вы проста недаацэньваеце сябе. Кожны чалавек здольны на большае, чым ён думае. Яму проста трэба прыняць рашэнне паспрабаваць».

Чытайце таксама:

«Там, наверсе, было цудоўна». 104-гадовая жанчына скокнула з парашутам з вышыні 4000 метраў

Памерла 104-гадовая жанчына, што на мінулым тыдні скокнула з парашутам з вышыні 4000 метраў

Туркменскі футбольны клуб пабіў рэкорд Кнігі Гінэса, але тая чамусьці гэтага не прызнае

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1