Аляксей Галаскок нарадзіўся 6 чэрвеня 1949 годзе ў в.Талалайкі Зэльвенскага раёна. Скончыў Рыжскую вышэйшую камандна-інжынерную вучэльню. Служыў у розных і часта вельмі аддаленых ад цывілізацыі месцах былога СССР у ракетных войсках стратэгічнага прызначэння.

У апошнія гады службы камандаваў ракетным дывізіёнам, удзельнічаў у буйных вучэннях, за што неаднаразова атрымліваў падзякі ад галоўнакамандуючага ракетнымі войскамі Міністэрства абароны СССР. Узнагароджаны ордэнам «За службу ва Узброеных сілах СССР» III ступені, шматлікімі медалямі.

Пасля службы некаторы час выкладаў ваенныя дысцыпліны ў Рыжскай вайсковай вучэльні.

Звольніўся са службы ў запас у званні падпалкоўніка і разам з сям'ёй пераехаў на сталае месца жыхарства на Ганцаўшчыну — на радзіму сваёй жонкі Ларысы Іванаўны.

У гады службы Аляксей Галаскок займаўся сваім любімым заняткам — пісаў вершы, якія друкаваліся ў армейскіх газетах і мелі вялікі поспех у саслужыўцаў. Пісаў па-руску, а думалася па-беларуску, на мове, якую палюбіў з маленства.

Пасля дэмабілізацыі, жывучы на Ганцаўшчыне, пачаў пісаць толькі на роднай мове. Яго вершы змяшчаліся не толькі ў раённай газеце, але і ў рэспубліканскай перыёдыцы. Некаторыя з іх пакладзены на музыку самадзейным ганцавіцкім кампазітарам Валерыем Марцінкевічам і з поспехам выконваюцца на сцэне.

Аляксей Галаскок быў членам Беларускага саюза пісьменнікаў. Ён аўтар зборнікаў паэзіі «He шкадуюць мяне мае вершы», «Я шчаслівы…», «Беларусь мая родная, мілая…», «Суд над сарокай» і іншых…

Чытайце таксама:

Памёр Сяргей Мацкойць

Памёр Ягор Найдовіч

Памёр Уладзімір Вольнаў

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
0