Памёр актывіст дэмакратычнага руху Сяргей Мацкойць. Яго знаюць як чалавека, які заўсёды ішоў у першых шэрагах калоны дэманстрантаў.

«Сяргей быў актыўным абаронцам Курапатаў падчас будаўніцтва дарогі. Мацкойця затрымлівалі столькі разоў, што ён нават сам не здолеў неяк назваць дакладную лічбу. Ён столькі разоў адбываў арышты на Акрэсціна, што, відаць, знаў там ледзь не ўсе камеры гэтай сумнавядомай установы», — напісала ў сваім фэйсбуку журналістка Любоў Лунёва.

Смерць наступіла яшчэ 3 лістапада, але вядома пра яе стала толькі сёння раніцай.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
52
Абуральна
4