Ілан Маск. Фота: Nathan Laine / Bloomberg via Getty Images

Ілан Маск. Фота: Nathan Laine / Bloomberg via Getty Images

Як паведамляе крыніца выдання, Маск «расчараваны і раззлаваны» з-за неабходнасці выконваць новы закон ЕС аб ​​лічбавых паслугах (Digital Service Act, DSA), які дазволіць Еўрасаюзу мацней рэгуляваць буйныя сусветныя сацсеткі для абароны карыстальнікаў ад дэзынфармацыі і прапаганды, асабліва расійскай.

«Маск страціў цярпенне і гатовы да самых радыкальных рашэнняў. Ён не разумее механізма рэалізацыі новага закона, таму не раз звяртаўся да ўладаў ЕС з просьбай аб падрабязных тлумачэннях, але ніякай яснасці ў гэтым пытанні да гэтага часу няма», — распавяла крыніца выдання Business Insider, блізка знаёмая з сітуацыяй.

Новы закон ЕС аб лічбавых паслугах уступіў у сілу ў жніўні гэтага года і закліканы больш пільна сачыць за дзейнасцю сацсетак, буйных анлайн-платформаў і інтэрнэт-пошукавікаў, чыя лічба ўнікальных карыстальнікаў перавышае 45 мільёнаў чалавек (усяго закон закранае 19 платформаў, уключаючы X, Facebook, Instagram, сэрвісы Apple і Google, «Вікіпедыю» і іншыя).

Галоўная мэта новага закона — абмежаваць уплыў дэзынфармацыі і прапаганды ў інтэрнэце, спрасціць механізм падачы скаргаў карыстальнікамі на такія публікацыі і забяспечыць большую абарону дзяцей ад рэкламы і кантэнту для дарослых.

Чытайце таксама:

«О божа, гэта нядобра!» Маск расказаў пра «цудоўную размову» з Пуціным

Што такое Bluesky, куды беларусы сыходзяць з твітара? І ў якім стане цяпер Bel_sky?

«Беларускі старлінк» сапраўды існуе. Праўда, ён не беларускі, а франка-італьянскі. І не старлінк, а танны аналаг. Вось як ён працуе

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
19
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3