Алег і Вольга Рудаковы каля хаты ў Бяздзедавічах

Алег і Вольга Рудаковы каля хаты ў Бяздзедавічах

Муж і жонка Рудаковы былі затрыманыя 24 жніўня ў Полацкім раёне і асуджаныя па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Рудаковых затрымалі ў іх доме ў вёсцы Бяздзедавічы.

«Міліцыя сказала, што іх адвязуць у горад на размову гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой зменных рэчаў і сродкаў гігіены».

Але іх падманулі, асудзіўшы на 30 сутак арышту кожнага.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі. Больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку Таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага.

У 2020 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь. Яго жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім гафце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

У красавіку 2010 года ўказам Аляксандра Лукашэнкі Рудакоў быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны «за заслугі ва ўмацаванні культурных сувязей паміж Беларуссю і Расіяй, вялікі асабісты ўнёсак у захаванне традыцый беларускай культуры».

Чытайце таксама:

Беларус з Байкала Алег Рудакоў вярнуўся на радзіму і праз 35 гадоў наноў абжываецца ў бацькоўскай хаце

Затрымалі доктара санаторыя «Пралеска» і супрацоўнікаў «Беллакта»

Баранавіцкага пенсіянера асудзілі за лайк пад публікацыяй пра Лукашэнку

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
40