На фота злева направа: Андрэй Тарасевіч, Аксана Шырынга, Дзяніс Сыраватка. Фота: іх старонкі ва «УКантакце»

На фота злева направа: Андрэй Тарасевіч, Аксана Шырынга, Дзяніс Сыраватка. Фота: іх старонкі ва «УКантакце»

Сярод затрыманых — намеснік галоўнага доктара па медыцынскай частцы філіяла №6 санаторыя «Пралеска» Андрэй Тарасевіч. Сёння мужчыну споўнілася 53 гады. Калі верыць сацсеткам, ён скончыў санкт-пецярбургскую Вайскова-медыцынскую акадэмію ў 1993 годзе. Доўгі час ён працуе доктарам у Ваўкавыску. Яму закідаюць «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» (што цяпер звычайна азначае рэпосты з незалежных каналаў).

Другі з затрыманых — Ягор Данько. Працуе ён на «Беллакце». Яго вінавацяць у «паведамленнях у падтрымку Украіны ў тэлеграме». Затрымана і яшчэ адна супрацоўніца «Беллакта», 39-гадовая Аксана Шырынга, за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Ягор Данько. Фота: ягоная старонка ва «УКантакце» (архіўная копія)

Ягор Данько. Фота: ягоная старонка ва «УКантакце» (архіўная копія)

У відэа з затрыманымі паказалі таксама 38-гадовага Дзяніса Сыраватка. Яго таксама вінавацяць у «распаўсюдзе экстрэмізму».

Скрыншот з тэлеграм-канала гродзенскага ГУБАЗіКа

Скрыншот з тэлеграм-канала гродзенскага ГУБАЗіКа

Імаверна, лік затрыманых у Ваўкавыску падчас нядаўніх аблаў ідзе на дзясяткі — губазікаўцы ўчора паказвалі пяцярых затрыманых, але абяцаюць «працяг гісторыі».

Праваабаронцы звязваюць актыўнасць сілавікоў у Ваўкавыску з інцыдэнтам, які адбыўся днямі ў горадзе. Па інфармацыі «Вясны», на адным з выклікаў (бытавая сітуацыя, не звязаная з палітычным пераследам) быў збіты супрацоўнік міліцыі. Пасля гэтага ў горад адправілі сілавікоў з Мінска і Гродна, якія і пачалі «зачыстку».

Чытайце таксама:

Як засцерагчы сябе ў VK, Facebook і «Аднакласніках» — падрабязны гайд

Telegram і не толькі — як правільна пачысціць месенджары, каб не трапіць пад рэпрэсіі. Падрабязны гайд

Чарговая аблава на Гомельшчыне — ГУБАЗіК паказаў яшчэ дзевяць затрыманых

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
28