Фота: БелТА

Фота: БелТА

Рашэнне вынес суд Полацкага раёна і Полацка па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў). Прычынай арышту сталі каментары Алега Рудакова і яго жонкі Вольгі ў інтэрнэце.

Паводле слоў крыніцы, Рудаковых затрымалі ў іх доме ў вёсцы Бяздзедавічы 24 жніўня.

«Міліцыя сказала, што іх адвязуць у горад «на размову» гадзіны на тры, таму яны не бралі з сабой зменных рэчаў і сродкаў гігіены. У выніку — 30 сутак кожнаму», — сказаў суразмоўца.

Алег Рудакоў нарадзіўся ў Беларусі, але больш за 30 гадоў пражыў у Расіі, стварыў і на працягу 17 гадоў узначальваў у Іркуцку таварыства беларускай культуры імя Яна Чэрскага. У 2020 годзе канчаткова вярнуўся ў Беларусь.

Ягоная жонка Вольга вядзе майстар-класы па традыцыйным беларускім арнаменце ў полацкім Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я.

Чытайце таксама:

У Полацкім раёне затрымалі Алега Рудакова і яго жонку Вольгу

Беларус з Байкала Алег Рудакоў вярнуўся на радзіму і праз 35 гадоў наноў абжываецца ў бацькоўскай хаце

Старшыня Іркуцкага таварыства беларускай культуры Алег Рудакоў павіншаваў беларусаў на фоне помніка маманту ВІДЭА

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
23