Падчас пахавання аднаго з загінулых расійскіх вайскоўцаў

Падчас пахавання аднаго з загінулых расійскіх вайскоўцаў

Пра рашэнне схаваць некралогі таксама расказаў высокапастаўлены прадстаўнік расійскага парламента. «Была асцярога, што [гэта] прывядзе да хваляванняў [у гэтых рэгіёнах]», — растлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Таксама, паводле задумы Крамля, адсутнасць некралогаў перашкодзіць журналістам весці незалежныя падлікі колькасці загінулых.

Замест паведамленняў пра гібель жыхароў рэгіёнаў на вайне Крэмль прапанаваў губернатарам публікаваць пазітыўныя навіны: пра дапамогу сем'ям вайскоўцаў і ваенныя поспехі.

«Знайсці такія навіны не так складана: прывёз воз з гуманітаркай ці адкрыў дзіцячы сад для дзяцей мабілізаваных — вось у цябе і пазітыўная навіна», — адзначыла крыніца.

Пры гэтым некаторыя губернатары працягваюць публікаваць паведамленні аб гібелі выхадцаў са сваіх рэгіёнаў. Напрыклад, кіраўнік Сахаліна Васілій Лімарэнка 19 чэрвеня паведаміў пра гібель дваіх сахалінцаў.

Са слоў крыніцы ў парламенце, патрабаванне Крамля тычылася не ўсіх рэгіёнаў. «Ці, дакладней, некаторыя з іх атрымалі строгія інструкцыі — у каго сітуацыя напружаная ці шмат загінулых. Астатнія — не», — адзначыў суразмовец.

Па падліках Рускай службы Бі-бі-сі і «Медиазоны», да цяперашняга моманту пацверджаныя страты Расіі ў вайне супраць Украіны склалі 25,5 тыс. чалавек. Аднак па найбольш кансерватыўных ацэнках Расія магла страціць і 50 тыс. чалавек загінулымі, а беззваротныя страты з улікам тых, хто выбыў са строю па прычыне раненняў, могуць складаць каля 225 тыс. чалавек.

Апошні раз Мінабароны РФ паведамляла пра агульную колькасць страт у верасні 2022 года. Тады ведамства заяўляла пра 5937 загінулых. Пасля гэтага Мінабароны пацвердзіла гібель яшчэ 162 чалавек.

Чытайце таксама:

Расійскія ваеннапалонныя расказалі, як адбываецца контрнаступ вачыма расіян

Прыгожын апублікаваў шэраг антываенных калажаў, якія ўжо параўноўваюць з бальшавіцкімі

Бі-бі-сі вядомыя імёны 10 500 загінулых ва Украіне расійскіх вайскоўцаў

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
21
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
1