Узвядзенне святыні ў парафіі святога Францішка ў Новай Баравой — сталічным мікрараёне, што ўзнік у ваколіцах даўняй вёскі Копішча, дзе нясуць служэнне меншыя браты капуцыны, распачалося ў 2014 годзе, калі быў закладзены першы кутні камень святыні.

4 кастрычніка 2020 года над новазбудаваным касцёлам узняліся крыжы, якія благаславіў біскуп Юрый Касабуцкі, а пад новы, 2023 год, у святыні быў усталяваны новы арган.

Урачыстасць пасвячэння касцёла і алтара будзе суправаджацца святочнай праграмай на працягу цэлага дня. Напачатку адбудзецца канцэрт дзіцячых калектываў, пазней — гала-канцэрт з удзелам парафіяльнага хору Transitus, арганіста Юрыя Габруся, а таксама музычнага народнага ансамбля «Росквіт» і Дзяржаўнага камернага хору Рэспублікі Беларусь.

Завершыцца святочны дзень канцэртам для моладзі з удзелам маладых талентаў, гурта праслаўлення Verbum Dei і гурта традыцыйнай беларускай музыкі PAWA.

Чытайце таксама:

Кафедральны касцёл у Мінску запусціў пастаянную трансляцыю набажэнстваў на Youtube

З тэрыторыі колішняга мінскага касцёла Святога Тамаша Аквінскага знікла ахоўная шыльда

Улады разарвалі бясплатныя дамовы арэнды з чатырма касцёламі — праваабаронцы

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1