У Беларусі афіцэраў запасу прызавуць на вайсковую службу. Сёння падпісаны ўказ № 179 ад 29 красавіка «Аб прызыве афіцэраў запасу на вайсковую службу».

Ва Узброеныя сілы і органы пагранслужбы будуць прызваны хлопцы ва ўзросце да 27 гадоў, які прайшлі навучанне па праграмах падрыхтоўкі афіцэраў запасу на вайсковых кафедрах або факультэтах, маюць воінскае званне афіцэра і залічаны ў запас.

Прызыў такіх афіцэраў праводзіцца штогод. Як правіла, на службу прызываюць 100—200 чалавек.

Чытайце таксама:

Выкліканыя на зборы ваеннаабавязаныя пачалі вяртацца дахаты

23 красавіка пачнецца адпраўка прызыўнікоў у войска

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0