Калонія «Воўчыя норы». Фота: сацсеткі

Калонія «Воўчыя норы». Фота: сацсеткі

Грошы на будматэрыялы і нават сучасныя асвятляльныя прыборы былі сабраныя «на добраахвотных пачатках». Адказваў за збор сродкаў начальнік атрада № 7 капітан унутранай службы Сяргей Трыбухоўскі, піша Mayday.team.

Рамонт атрымаўся грандыёзным. У рэкордныя тэрміны асуджаныя сваімі рукамі замянілі электраправодку, зрабілі разводку і мантаж труб. Сцены пафарбавалі ў шэры колер з аранжавым аздабленнем і дэкорам пад камень. Зманціравалі асвятленне святлодыёднымі лямпамі, якое працуе ў трох рэжымах — верхні, асноўнае святло і бакавое асвятленне.

А адзін з вязняў у розных тэхніках вылепіў на сцяне аб'ёмную дэкаратыўную кампазіцыю ў выглядзе ранішняга лесу з вадаспадам і возерам.

Рамонт зрабілі і ў пакоі для мыцця — замянілі сантэхніку, а падлогу выклалі дэкаратыўнай пліткай з малюнкам пад камень. 

Пра ўсё гэта адміністрацыя ПК-22 дазволіла аднаму з актывістаў распавесці ў лісце ў адрас газеты «Працоўны шлях» Дэпартамента выканання пакаранняў (ДВП) МУС. Гэта выданне для вязняў выходзіць два разы на месяц з красавіка 1955 года. У свабодным продажы або электронным выглядзе газеты няма, яна даступная толькі па падпісцы, а падпісвацца на яе прымушаюць саміх зняволеных.

У газеце нават ёсць спецыяльная рубрыка «Рамонт сваімі сіламі», у якой, як прыклад, апісваюць розныя варыянты выбівання грошай са сваякоў на правядзенне рамонтаў. У залежнасці ад выдаткаванай сумы хтосьці з асуджаных пойдзе на УДВ.

Газета «Працоўны шлях» у будучыні можа стаць скарбніцай для расследаванняў злоўжыванняў у сістэме ДВП.

Чытайце таксама:

Гісторыя шклоўскай калоніі, за тры кіламетры ад якой некалі жыў Лукашэнка

«Апошнім часам дзяўчаты, якія траплялі ў ШІЗА, казалі, што не чуваць там голасу Калеснікавай» — былая зняволеная

Праваабаронцы: У бабруйскай калоніі №2 назіраецца рост пнеўманій

Клас
8
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
7
Абуральна
17