Касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску. Фота: сацсеткі

Касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску. Фота: сацсеткі

Паводле праваабаронцаў, з такой праблемай сутыкнуліся касцёл Святых Сымона і Алены ў Мінску, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве, касцёл Божага Цела ў Нясвіжы і касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску.

Улады нібыта заявілі вернікам, што ў абмен на падпісанне новай дамовы аб штомесячнай арэнднай плаце на перыяды ад 6 месяцаў да 5 гадоў калі-небудзь у будучыні ім дазволяць ізноў арандаваць гістарычныя будынкі бясплатна.

Мясцовыя ўлады вызначылі штомесячную арэндную плату, але «Форум 18» не здолеў высветліць, як яны акрэслілі неабходную суму. Акрамя таго, як выглядае, ніякіх пісьмовых гарантый таго, што ўлады выканаюць сваё абяцанне, не існуе.

Клас
4
Панылы сорам
9
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
44