Дэрматолагі ўжо даўно забілі трывогу, паведаміўшы, што новыя пацыенты з сур'ёзнымі алергічнымі рэакцыямі на гелевыя і акрылавыя прадукты для пазногцяў прыходзяць да іх практычна штотыдзень.

Сярод сімптомаў — расхістванне і нават выпадзенне пазногцяў, а таксама праблемы са скурай на пальцах рук, сып, а ў найбольш сур'ёзных выпадках — цяжкасці з дыханнем.

Доктар Дэйдра Баклі з Брытанскай асацыяцыі дэрматолагаў заклікала наогул адмовіцца ад геля і вярнуцца да «старамодных» лакаў і не карыстацца наборамі для нанясення гель-лаку на пазногці ў хатніх умовах.

У апошнія гады папулярнасць гель-лакаў рэзка ўзрасла, таму што яны трымаюцца значна даўжэй за звычайныя лакі. Застываюць яны толькі пад ультрафіялетавым святлом. І вось тут узнікаюць складанасці, таму што УФ-лямпы адрозніваюцца адна ад адной і падыходзяць далёка не для ўсіх геляў.

У ідэале магутнасць лямпы павінна складаць 42 Вт (ці хаця б не менш за 36 Вт) з даўжынёй хвалі ў 350 нанаметраў. У адваротным выпадку акрылаты, якія выкарыстоўваюцца для зацвярдзення гелю, не высыхаюць належным чынам, пранікаюць пад пазногці і ў скуру, выклікаючы раздражненне і алергіі.

У рэдкіх выпадках алергічныя рэакцыі выклікаюць устойлівую непераноснасць любых прадуктаў, якія змяшчаюць акрылаты, як то: зубныя пломбы, штучныя суставы і некаторыя лекі ад дыябету, што значна ўскладняе наступнае лячэнне гэтых захворванняў.

«Людзі не разумеюць, — сказала доктар Баклі, — што няправільнае выкарыстанне гелю для пазногцяў можа прывесці да праблем са здароўем, якія не маюць з пазногцямі нічога агульнага».

Першыя гелевыя прадукты для пазногцяў былі створаныя ў 2009 годзе амерыканскай фірмай Gelish. Яе генеральны дырэктар Дэні Хейл адзначыла, што хоць іх кампанія робіць усё магчымае, каб правільна сертыфікаваць сваю прадукцыю і навучыць усіх, як правільна ёю карыстацца, тым не менш «некаторыя тавары, якія прадаюцца праз інтэрнэт, вырабляюцца ў краінах, якія не прытрымліваюцца строгіх правілаў, якія існуюць у ЕС і ЗША, і могуць выклікаць моцнае раздражненне скуры».

Але нават нанясенне гель-лакаў для пазногцяў выключна ў салонах не гарантуе бяспекі. Кошт гэтай паслугі ў Брытаніі, напрыклад, можа вар'іравацца ад 10-15 да 35-45 фунтаў стэрлінгаў (гэта значыць, ад 12-18 да 44-56 даляраў ЗША). Шанцы сутыкнуцца з патэнцыйнымі алергенамі ў танных салонах значна вышэйшыя.

Псіхолаг: У чалавека, які дазваляе сабе сумаваць, злавацца, менш рызыкі захварэць на дэпрэсію

Гамеапатыю і іншыя метады нетрадыцыйнай медыцыны дагэтуль уключаюць у пералік платных паслуг у дзяржаўных клініках

Як мільярды мікраарганізмаў у кішэчніку могуць умацаваць ваша псіхічнае здароўе

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0