Расійскае МЗС у сваім стылі: як доказ падрыхтоўкі Украінай «бруднай бомбы» апублікавала славенскія фота 10-гадовай даўніны

Міністэрства замежных спраў Расіі выкарыстала фатаграфіі даўніх славенскіх урадавых прэзентацый, заяўляючы пра намеры Украіны стварыць «брудную бомбу». Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда».

26.10.2022 / 22:02

«Міністэрства абароны Расіі: па наяўнай інфармацыі, дзве арганізацыі Украіны атрымалі непасрэдную замову на стварэнне так званай бруднай бомбы. Работы знаходзяцца на завяршальнай стадыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Расіі ў англамоўным акаўнце ў твітары.

Russian Defence Ministry: According to the information at hand, two organisations of Ukraine have been ❗ directly ordered to create the so-called #dirtybomb.

☢️ The works are at their concluding stage. pic.twitter.com/7mxxCpWSWK

— MFA Russia (@mfa_russia) October 24, 2022

На гэта паведамленне звярнуў увагу ўрад Славеніі, які ў адказ напісаў, што адзін з фотаздымкаў належыць славенскаму агенцтву па радыеактыўных адкідах (ARAO) і ён быў зроблены ў 2010 годзе. Малюнак выкарыстоўваўся ў лекцыях спецыялістаў і ў інфармацыйных матэрыялах ды быў даступны для шырокай грамадскасці.

На фота намаляваныя прадметы, загорнутыя ў поліэтыленавыя пакеты з сімвалам радыеактыўнасці і надпісам «radioaktivno», што ў перакладзе са славенскай мовы азначае «радыеактыўны».

Паводле паведамлення афіцыйнай Любляны, гаворка ідзе пра дэтэктары дыму, якія знаходзяцца ў агульным карыстанні. «Яны сапраўды ўтрымліваюць радыеактыўныя рэчывы, але ніякае з тых, што пералічаныя ў табліцы пад фатаграфіяй», — сказана ў паведамленні.

Іанізацыйныя дэтэктары дыму (І-дэтэктары) сапраўды ўтрымліваюць слабыя радыеактыўныя рэчывы, таму яны падлягаюць утылізацыі як ядзерныя адкіды.

Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг раней назваў абсурдам заявы Крамля аб падрыхтоўцы Украіны да выкарыстання «бруднай бомбы». Але Крэмль, тым не менш, некалькі апошніх дзён упарта іх паўтарае.

Чытайце таксама:

Масква прадказвае збіццё муляжа ракеты «Іскандэр» з радыеактыўнымі матэрыяламі над Чарнобыльскай зонай

«Гэта зброя выпаленай зямлі». Што такое «брудная бомба» і што рабіць, калі яе падарвуць у Беларусі

«Расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плануюць самі». Украінскія ўлады адрэагавалі на словы Шайгу пра «брудную бомбу»

ISW: Шайгу спрабаваў запалохаць краіны НАТА, каб яны менш дапамагалі Украіне

Nashaniva.com