«Хлусня Расіі пра нібыта планы Украіны ўжыць «брудную бомбу» настолькі абсурдная, наколькі небяспечная. Па-першае, Украіна з'яўляецца адказным бокам Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі: мы не маем ніякіх «брудных бомбаў» і не плануем іх мець. Па-другое, расейцы часта абвінавачваюць іншых у тым, што плануюць самі», — напісаў міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба ў твітары.

У вечаровым звароце з гэтай нагоды выказаўся і Уладзімір Зяленскі.

Фота: Ron Haviv, ronhaviv_vii / Twitter

Фота: Ron Haviv, ronhaviv_vii / Twitter

«Калі сёння расійскі міністр абароны ладзіць тэлефонную карусель і абзвоньвае замежных міністраў з аповедамі пра так званую «брудную» ядзерную бомбу, усе ўсё добра разумеюць. Разумеюць, хто з'яўляецца крыніцай ўсяго бруднага, што можна толькі ўявіць у гэтай вайне», — выказаўся ён.

«Калі хтосьці і можа ўжыць ядзерную зброю ў нашай частцы Еўропы, то гэта толькі адзін суб'ект — і гэты суб'ект якраз і загадаў таварышу Шайгу кудысьці там тэлефанаваць, — дадаў Зяленскі.

Лічу, што цяпер свет павінен максімальна строга адрэагаваць. Калі Расія падрыхтавала чарговае ўзняцце ставак і чарговы эскалацыйны крок — яна ўжо цяпер, прэвентыўна і да любога новага свайго «бруду», павінна ўбачыць, што свет гэта не праглыне».

Клас
12
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2