Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Толькі што з'явілася новая легенда, распаўсюджаная праўладным расійскім агенцтвам «РІА Новості». Паводле яе, спецыялісты ўкраінскага прадпрыемства «Паўднёўмаш» нібыта падрыхтавалі муляж ракеты комплексу «Іскандэр», які плануецца начыніць радыеактыўным матэрыялам, а затым быццам збіць над зонай адчужэння Чарнобыльскай АЭС сіламі ўкраінскай СПА і заявіць аб пуску ядзернага зарада расійскімі ўзброенымі сіламі.

Ананімная крыніца расійскага прапагандысцкага агенцтва сцвярджае, што муляж ракеты «Іскандэра» нібыта зроблены на аснове снарада ракетнага комплексу «Кропка-У»: «Пасля таго, як муляж «саб'юць», кіеўскія ўлады маюць намер паказаць заходнім і ўкраінскім СМІ фрагменты макета і элементы электронікі нібыта ракеты «Іскандэр», каб пераканаць заходнюю грамадскасць у вінаватасці Расіі».

Масква пачала распаўсюджваць звесткі пра падрыхтоўку Украінай «бруднай ядзернай бомбы» ад нядзелі. Выглядае, што яны заведама ілжывыя. Ні краіны Захаду, ні эксперты МАГАТЭ не бачаць прыкмет працы над такой бомбай ва Украіне. На Захадзе заявы міністра Шайгу, прэзідэнта Пуціна і расійскай прапаганды інтэрпрэтуюць або як прыкрыццё для ўласнай аперацыі «пад ілжывым сцягам», або як спосаб нагнятання шавіністычнай істэрыі ў расійскім грамадстве.

Чытайце таксама:

«Гэта зброя выпаленай зямлі». Што такое «брудная бомба» і што рабіць, калі яе падарвуць у Беларусі

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
32