Сказаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, падводзячы папярэднія вынікі праведзенага этапу падачы дакументаў у ВНУ на бюджэтныя месцы.

«Сёння мы ў цэлым задаволеныя тым, як прайшла ўступная кампанія на бюджэтныя месцы ў ВНУ», — адзначыў ён. Паводле словаў міністра, ужо з 18.00 25 ліпеня пачалі паступаць тэлефанаванні ад рэктараў ВНУ. Кіраўнікі навучальных устаноў інфармавалі, што набор на бюджэтную форму адбыўся. Былі вядома ж праблемы з перакіданнем дакументаў на іншыя спецыяльнасці. «Тут спрацоўваў і аб’ектыўны фактар, напрыклад, у БНТУ корпусы размешчаны на досыць вялікай тэрыторыі і для таго, каб забраць дакументы з аднаго факультэта і перакінуць на іншы, абітурыенту сапраўды трэба быў час. Але ўсё ўжо завяршылася, усе, хто хацеў, падалі дакументы. А што тычыцца поўнага аналізу вынікаў, то нам трэба будзе яшчэ гэта зрабіць у жніўні», — адзначыў міністр.

Паводле папярэдняй інфармацыі, сёлета па-ранейшаму захаваўся высокі конкурс на спецыяльнасці, звязаныя з медыцынай.
«Там ішлі абітурыенты з баламі не ніжэй за 300, такія ж высокія балы былі ў абітурыентаў на спецыяльнасцях, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі», — падкрэсліў ён. Таксама з’явілася тэндэнцыя да цікавасці абітурыентаў да спецыяльнасцяў, звязаных з педагагічнай дзейнасцю.
Закранаючы пытанне ўвядзення 7-бальнага парогу паступлення ў ВНУ па выніках ЦТ, міністр падкрэсліў, што гэта новаўвядзенне дасягнула сваёй мэты — яно дапамагло выключыць магчымасць удзелу ў конкурсе абітурыентаў, якія маюць нізкі ўзровень падрыхтоўкі.

Станоўчае значэнне тэставага бала вызначалася з улікам аналізу вынікаў цэнтралізаванага тэставання за апошнія тры гады: адсотку выканання заданняў у тэстах і ўзроўню складанасці заданняў згодна з спецыфікацыям па прадметах, у адпаведнасці з якімі былі складзеныя тэставыя заданні. Такім чынам, у абітурыентаў, якія маюць у сертыфікатах ЦТ 1–6 балаў, дакументы ў ВНУ не прымаюцца, ім прапанаваны варыянт навучання ў ССНУ або ПТВ.

«Ужо першыя вынікі праверкі балаў абітурыентаў, якія паступаюць у ВНУ на бюджэт, паказалі, што ў гэтым годзе якасць абітурыенцкага складу значна палепшылася.
Спадзяюся, што абітурыенты з нізкімі баламі, а гэта азначае з нізкімі ведамі, знойдуць сабе прымяненне ў сярэдніх спецыяльных або прафесійна- тэхнічных навучальных установах «, — адзначыў міністр.
Нагадаем, што на навучанне за кошт сродкаў бюджэту запланавана прыняць 32,2 тыс. чалавек, што на 700 чалавек менш за паказчык мінулага года,
з іх на дзённую форму — 24,4 тыс. (на 610 чалавек менш), завочную — 7,8 тыс. чалавек (на 150 чалавек менш).
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?