Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў знаходзіцца ў Італіі з рабочым візітам, які працягнецца да 27 ліпеня,
паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных.

Праграмай візіту прадугледжаны сустрэчы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з прадстаўнікамі парламента і дзяржаўных органаў Італіі. Сяргей Мартынаў таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі кіраўніцтва італьянскіх кампаній, зацікаўленых у рэалізацыі праектаў у Беларусі.

Паводле інфармацыі МЗС, Італія ўваходзіць у дзясятку асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі.

Двухбаковы тавараабарот Італіі і Беларусі складае каля $1,5 млрд. Па аб’ёму прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове Італія займае другое месца пасля Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?