Аб гэтым расказала старшыня Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, будаўніцтву, гандлю Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Галіна Палянская.

«Упершыню на заканадаўчым узроўні прапісана, што складаць графік работ на бягучы год і інфармаваць грамадзян неабходна загадзя, а таксама абавязкова падпісваць з жыльцамі дагаворы на аказанне паслуг па капрамонту», — адзначыла Галіна Палянская. На яе думку, юрыдычнае рэгуляванне дасць магчымасць дакладна арганізаваць правядзенне капітальнага рамонту жылога фонду. Таксама праектам дакумента вызначаны падставы неабходнасці правядзення капрамонту дома.

У новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса вызначаны жылыя памяшканні, якія на падставе заявы грамадзян і па рашэнню выканаўчых камітэтаў могуць быць пераведзены ў нежылы фонд і наадварот. «Праект дакумента спрашчае гэту працэдуру і робіць працэс пераводу больш мабільным», — падкрэсліла дэпутат.

У праекце кодэкса таксама прапісана ажыццяўленне налічэнняў платы за жыллёва-камунальныя паслугі. «Акрамя тэрмінаў прадастаўлення грамадзянам жыровак і тэрмінаў іх аплаты дакументам вызначана неабходнасць паказваць у плацежных дакументах тарыфы на аказанне ЖКП, аб’ёмы і грашовыя сумы аказаных паслуг, таксама іх пералік па кожнаму шматкватэрнаму жылому дому», — адзначыла старшыня Пастаяннай камісіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?