Для гэтага апазіцыйнаму палітыку тэлефанаваў кіраўнік МЗС Славакіі.

Як паведамляе прэс-служба славацкага дыпламатычнага ведамства, тэлефонная размова адбылася 26 студзеня.

Мілінкевіч паінфармаваў міністра замежных спраў Славаччыны Мікулаша Дзурынду пра сітуацыю ў Беларусі. Міністр Дзурында, у сваю чаргу, падзякаваў Мілінкевічу за яго смелую пазіцыю. Міністр перадаў словы падтрымкі арыштаваным актывістам грамадзянскай супольнасці і іншым апазіцыйным палітыкам у Беларусі. Далей Мілінкевіч і Дзурында размаўлялі пра будучыню краіны, якую абодва бачаць у Еўрапейскім Саюзе.

Міністр Дзурында запрасіў Мілінкевіча на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай чацвёркі (Польшча, Чэхія, Славаччына і Венгрыя) і Усходняга партнёрства. Яна адбудзецца 3 сакавіка ў Браціславе і пройдзе паралельна са штогадовай канферэнцыяй па бяспецы Globsec, прызначанай на 2–4 сакавіка.

«Мілінкевіч прыняў запрашэнне», паведамляе славацкае МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?