і вінаваціць Нямеччыну й Польшчу ў падрыхтоўцы перавароту.

Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду падрыхтаваць захады ў адказ у выпадку ўвядзення супраць Беларусі якіх-небудзь санкцый. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе па некаторых ўнутрыпалітычных пытаннях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У выпадку, калі хто-небудзь паспрабуе ўвесці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінныя неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, аж да самых жорсткіх, — падкрэсліў Лукашэнка. — І датычыць гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блакаваць краіну, — асобная гэта будзе група краін ці нават Еўрасаюз у цэлым».

Адначасова ён абвінаваціў Польшчу й Нямеччыну ў тым, што яны стаялі за падрыхтоўкай перавароту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?