Кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Уладзімір Макей чарговы раз абверг гіпотэзы аб тым, што беларускае кіраўніцтва ўзяло курс на здабыццё большай незалежнасці ад Расіі ў розных сферах жыцця.

Абсурднымі і правакацыйнымі назваў Макей паведамленні шэрагу расейскіх СМІ пра тое, што кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў часе нядаўняга візіту ў Турцыю мог абмяркоўваць з патрыярхам Канстанцінопальскім Варфаламеем магчымасць стварэння аўтакефаліі Беларускай праваслаўнай царквы.

«Такія паведамленні ў расійскай прэсе з’яўляюцца чарговай гнюснай правакацыяй, якіх у апошні час становіцца ўсё больш і больш», — заявіў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі ў сераду агенцтву «Інтэрфакс-Захад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?