Мемарыяльны пакой кампазітара Яўгена Глебава адкрыўся 13 кастрычніка ў музеі «Музычная культура Беларусі XX стагоддзя», паведамляе БЕЛТА. Цяпер гэта частка пастаяннай экспазіцыі. У пакоі адноўленая атмасфера рабочага кабінета кампазітара. Тут прадстаўленыя фатаграфіі, асабістыя рэчы, афішы да спектакляў, кнігі з сямейнай бібліятэкі, мэбля і нотныя рукапісы.

Творчасць Яўгена Глебава ахоплівае шырокае кола жанраў, але найбольш вядомыя яго сімфанічныя сачыненні і музыка да балетаў «Мара», «Альпійская балада», «Ціль Уленшпігель», «Маленькі прынц», «Абранніца». Яго творы вылучаюцца дакладнасцю, добрай поліфанічнай тэхнікай, тэматычным развіццём ды арыгінальнай аркестроўкай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?