Лідар руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч мяркуе, што 19 снежня людзі павінны выказаць сваё стаўленне да выбараў прэзідэнта і маюць на гэта права. «У нас Канстытуцыяй прадугледжана права на мірныя дэманстрацыі, акцыі пратэсту»,

— заявіў лідар руху «За Свабоду» журналістам 13 кастрычніка ў Брэсце.

«Я за плошчу 19 снежня, але толькі мірную. Гэта мая абавязковая ўмова. Калі пральецца кроў, гэта каласальная адказнасць палітыкаў. І людзі асудзяць нас. Усё роўна, хто там пачне», — падкрэсліў Мілінкевіч.

Паводле яго слоў,

на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, паводле ацэнак КДБ, на плошчу выйшла 34 тыс. чалавек.

«Я лічу, гэта шмат, таму што татальны страх у краіне, — дапоўніў Мілінкевіч. — Колькі людзей прыйдзе на плошчу сёлета, не хачу загадваць. Я хачу, каб іх было больш».

Як адзначыў палітык, пратэстныя настроі ў грамадзян узраслі. «Людзі жадаюць жыць годна, жыць у дэмакратычнай краіне, каб іх галасы на выбарах не падменьвалі, а ўлічвалі. Толькі не ведаю, ці гатовыя яны выйсці на вуліцу, таму што страх у людзей застаўся. Нават калі прапаноўваем вылучацца ў выбарчыя камісіі, людзі баяцца таго, што будуць правяраць уладу», — падкрэсліў Мілінкевіч.

На яго думку, для таго

каб больш людзей прыйшло на плошчу 19 снежня, неабходны «мабілізацыйны фактар, а менавіта, аб’яднанне апазіцыі».

13 кастрычніка ў Брэсце Мілінкевіч удзельнічаў у двух пікетах па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам на пасаду прэзідэнта ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва. Гэта яго першы ўдзел у такіх акцыях у рэгіёнах Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?