заявіў 5 кастрычніка журналістам міністр транспарту Расіі Ігар Лявіцін пасля адкрыцця ў Мінску Беларускага транспартна-лагістычнага форуму.

Як раней паведамлялася, 5 кастрычніка было падпісана пагадненне, якім ліквідуецца транспартны кантроль на расійска-беларускай мяжы і пераносіцца на знешнія межы Саюзнай дзяржавы. У найбліжэйшыя дні будуць праведзеныя неабходныя працэдуры, каб дакумент пачаў рэальна дзейнічаць.

Як заявіў Лявіцін, пасля гэтага на беларуска-расійскай мяжы захаваецца выбіральны кантроль, першым чынам, тых аўтамабіляў, інфармацыя пра якія будзе атрыманая ад калегаў са знешняй мяжы Беларусі. «Гэта машыны, якія ідуць з парушэннем. Каб іх не трымаць на мяжы Беларусі і Еўропы, мы асобна з імі будзем займацца на мяжы з Расіяй», — сказаў Лявіцін. Гэта дазволіць адаптоўвацца да зняцця транспартнага кантролю на расійска-беларускай мяжы перавозчыкам з іншых краін. Разам з тым, як спадзяецца расійскі міністр, з цягам часу неабходнасць нават у выбіральным кантролі будзе знятая: пра новае пагадненне праінфармуюць міністэрствы транспарту еўрапейскіх дзяржаў.

У сваю чаргу міністр транспарту і камунікацый Беларусі Іван Шчэрба адзначыў, што на першым этапе працы пагаднення захаваюцца выбарачныя праверкі аўтамабіляў не на мяжы з Расіяй, а на тэрыторыі Беларусі.

Паводле слоў міністра транспарту Расіі, ліквідацыя транспартнага кантролю на расійска-беларускай мяжы азначае зніжэнне тэрмінаў дастаўкі грузаў і кошту іх перавозкі. Так, плануецца адмяніць шэраг платных паслуг, у тым ліку па суправаджэнні грузаў. Цяпер распрацоўваюцца механізмы страхавання грузаў і страхавання адказнасці перавозчыкаў. З увядзеннем такіх механізмаў знікне неабходнасць у суправаджэнні і кантролі аўтамабіляў, аснашчаных сістэмамі глабальнай навігацыі.

Як паведаміў Лявіцін, пагадненне, аналагічнае падпісанаму з Беларуссю, Расія плануе падпісаць і з Казахстанам. «Гэта дае нам магчымасць ад заходніх межаў Еўропы да заходніх межаў Кітая зрабіць поўнасцю свабодным транспартны калідор і лагістыку», — сказаў расійскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?