паведаміў на прэс-канферэнцыі 5 кастрычніка генеральны дырэктар абутковага ААТ «Прамень» Мікалай Стрыж.

Цэнтр плануецца стварыць на свабодных ад вытворчасці плошчах ААТ «Прамень» (2,8 га). Як паведаміў Стрыж, аб’яўлены міжнародны конкурс па пошуку замежнага інвестара для рэалізацыі праекта. У конкурсе, магчыма, будуць удзельнічаць і беларускія прадпрыемствы.

У цэнтры плануецца стварыць рыначна-экспазіцыйную пляцоўку для рэгулярных паказаў мод і правядзення выстаў-кірмашоў новых калекцый адзення, абутку, скургалантарэі і да т.п.

Акрамя гэтага, плануецца стварыць адукацыйны цэнтр для павышэння кваліфікацыі спецыялістаў лёгкай прамысловасці, маладзёжны дызайнерскі цэнтр з атэлье пашыву дробных серый і show-room. «У нас ёсць таксама ідэя стварыць гасцінічны комплекс з подыумам для правядзення тыдняў моды», — сказаў Стрыж. Прадугледжваецца будаўніцтва адміністрацыйнага будынка для канцэрна «Беллегпрам».

Стрыж адзначыў, што сёння «асноўнай праблемай з’яўляецца атрыманне згоды ўлад».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?