Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP

Зяленскі каментаваў сумесную абарону Ізраіля саюзнікамі, якія ў мінулыя выхадныя адбілі іранскую атаку. Па яго словах, Ізраіль сам не змог бы абараніцца ад такога масіраванага ўдару з іранскага боку. 

«Было задзейнічана шмат усяго, чаго не хапае Украіне… Гэта сапраўды дэманстрацыя таго, што такое саюзнікі не на паперы, а ў небе», — сказаў ён, дадаўшы, што Украіна абараняе неба самастойна. 

Ён падкрэсліў, што саюзнікі даюць Украіне тую ці іншую тэхніку, але «з ёй у нас дэфіцыт».

«Я вам прывяду адзін прыклад, вельмі просты: на Трыпольскай станцыі, ад яе залежыць святло ў кіеўскім рэгіёне. Ляцелі 11 ракет. Першыя сем мы знішчылі, чатыры знішчылі Трыполле. Чаму? Таму што было ракет нуль. У нас скончыліся ўсе ракеты, якія абаранялі Трыполле», — распавёў ён.

Напярэдадні Зяленскі пасля паседжання Стаўкі вярхоўнага галоўнакамандуючага заявіў, што заходнія дзяржавы могуць гэтак жа дапамагчы Украіне абараніцца ад расейскіх нападаў, як і Ізраілю — падчас іранскіх удараў.

У Белым доме заявілі, што ЗША адмовіліся ад любога баявога ўдзелу ў вайне ва Украіне, таму не будуць збіваць іранскія дроны, якія запускае Расія, як яны з саюзнікамі зрабілі гэта ў мінулыя выходныя ў Ізраілі.

Чытайце таксама:

Законапраект аб дапамозе Украіне будзе разгледжаны ў Кангрэсе на гэтым тыдні

Зяленскі заклікаў саюзнікаў абараніць Украіну гэтак жа сама, як Ізраіль

«Гэта пагражае эскалацыяй». Дэвід Кэмеран адказаў, чаму НАТА не хоча збіваць ракеты і дроны над Украінай

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
16
Абуральна
25