Фота і відэа: чытачы Onlíner

Фота і відэа: чытачы Onlíner

— На пад'ездзе да Шабаноў [сутыкнуліся] аўтобус гарадскі і седлавы цягач. У аўтобуса разбіты ўся пярэдняя частка і бакавыя шыбы. Уляцеў у бок грузавіку, — паведаміў адзін з відавочцаў.

Іншыя паведамляюць пра тое, што ў бок месца ДТЗ ехалі некалькі аўтамабіляў хуткай дапамогі. 

«8 хуткіх, 2 пажарных. Куды менавіта, незразумела, у бок Шабаноў» , — напісалі ў чат-бот рэдакцыі.

Па папярэдняй інфармацыі, пацярпелі 14 чалавек, піша «Мінская праўда».

На відэа, дасланых у рэдакцыю Onlíner, можна бачыць сітуацыю ўжо пасля ДТЗ. Побач з аўтобусам шмат людзей, машыны хуткай дапамогі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, маршрутны аўтобус урэзаўся ў грузавы аўтамабіль Volvo, які стаяў.

Чытайце таксама:

У Гомелі тралейбус сутыкнуўся з маршруткай — пацярпелі тры чалавекі

На Палессі згарэла гняздо буслоў

У Мінску дзяўчына на самакаце трапіла пад маршрутку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
2