Фота: Мінздароўя Ізраіля
«Прадукты не адпавядаюць стандарту, некаторыя з іх утрымліваюць анамальны адсотак метанолу, іншыя ўтрымліваюць трэ-бутанол (трэ-бутылавы спірт, 2-метылпрапан-2-ол), які забаронена выкарыстоўваць у алкагольнай прадукцыі, бо ён можа выклікаць раздражненне скуры і вачэй», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства аховы здароўя.
«Ужыванне метанолу ў высокіх дозах можа выклікаць пабочныя эфекты, якія праяўляюцца ў слабасці, блытанасці свядомасці, галаўных болях, ванітах, болях у жываце і курчах. Акрамя таго, ужыванне метанолу можа выклікаць слепату і нават смерць», — папярэджвае Міністэрства аховы здароўя Ізраіля.
Гарэлка «Belarus» (1 л) была вырабленая ізраільскай кампаніяй «Гадзі» (штрых-код 3313150 і 6784593379623). Пра небяспеку ўжывання гэтай гарэлкі Міністэрства аховы здароўя Ізраіля папярэджвала неаднаразова.
Акрамя таго, Мінздароўя настойліва рэкамендуе не купляць спірт «96,6%». Дададзеная ў «чорны спіс» гарэлка «Rabinoff» (1 л).
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на гарачай лініі Міністэрства аховы здароўя па тэлефоне *5400.
Чытайце таксама:
Беларусы сталі піць менш гарэлкі і піва
Як алкаголь уплывае на жывот і чаму ад алкаголю стул становіцца дзіўным?
У беларускіх крамах стане менш гарэлкі і пладовых вінаў. Што здарылася?