Трына Робінс. Фота: Wikimedia Commons

Трына Робінс. Фота: Wikimedia Commons

Пра гэта паведамляе выданне «Беларусь и мир» са спасылкай на New York Times.

Трына вядомая тым, што стала адной з першых і найбольш выбітных жанчын у Амерыцы, якія працавалі ў гэтай галіне, у якой раней дамінавалі ў асноўным мужчыны.

У прыватнасці, у 1985 годзе яна намалявала для DC серыю коміксаў з культавым персанажам — Цуд-жанчынай (Wonder Woman), пасля таго як чатыры дзесяцігоддзі гэта рабілі толькі мужчыны.

А ў 1970 годзе разам з іншай калегай выпусціла першую ў ЗША кніжку коміксаў «It Ain't Me, Babe», цалкам намаляваную выключна жанчынамі.

Трына Робінс на Comic Con 1982 года ў Сан-Дыега. Фота: Wikimedia Commons

Трына Робінс на Comic Con 1982 года ў Сан-Дыега. Фота: Wikimedia Commons

Да таго, як цалкам стаць мастачкай і рэдактаркам часопісаў коміксаў, Трына сур'ёзна займалася дызайнам і продажам адзення, у тым ліку адкрыўшы буцік на Манхэтэне.

Яна сябравала з Джымам Морысанам і апранала фолк– і рок-музыкантаў, сярод якіх былі Донаван, Кас Эліят, Дэвід Кросбі.

А спявачка Джоні Мітчэл нават пачала адну са сваіх песень «Ladies Of The Canyon» натхнёным ёю чатырохрадкоўем: «Трына носіць каралі-вампум, чэрціць лініі ў сваім альбоме…».

Трына нарадзілася ў Брукліне ў 1938 годзе. Яна была малодшай дачкой, старэйшую звалі Харыет. Бацька Макс працаваў краўцом, маці Бэсі — настаўніцай другіх класаў.

У сваёй аўтабіяграфіі «Апошняя, хто застаўся» мастачка піша, што не любіла сваё дзявочае прозвішча — Перлсан, бо яно несапраўднае — атрыманая пры прыбыцці ў ЗША.

Справа ў тым, што яна паходзіла з беларускіх яўрэяў і ў мястэчку Дубай яе сям'я насіла прозвішча Перачуднік (Perechudnik), што, як адзначае аўтар, у перакладзе азначае нешта кшталту «маленькі цясляр».

Некралогі, прысвечаныя Трыне Робінс, апублікавалі многія амерыканскія выданні, у тым ліку New York Times, Washington Post і Forbes.

Чытайце таксама:

Памёр аўтар самай папулярнай мангі

Новага суперзлыдня кінасусвету Marvel прызналі вінаватым у нападзенні і дамаганнях. Яго звольнілі з Disney

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
17
Абуральна
1