Выстаўка ў музеі Берлінскай сцяны. Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Выстаўка ў музеі Берлінскай сцяны. Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Пад выставу пра беларускіх палітвязняў-жанчын адвялі адно з 50 выставачных памяшканняў, размешчана побач са знакамітым КПП «Чарлі» ў Берліне.

Адно з арганізатарак выстаўкі стала Яўгенія Доўгая, заснавальніца ініцыятывы дапамогі палітзняволеным жанчынам «Палітвязынка». Да гэтага яе падштурхнула прапанова арт-куратаркі з Украіны.

Турэмную калекцыю з важных рэчаў сабралі за некалькі месяцаў. У яе ўвайшлі, напрыклад, рукавіцы з калоніі, якія сагравалі рукі палітзняволенай, пакуль яна чысціла снег, іайка з вышытымі на ёй абдымашкамі і далонькамі сяброў, якую хлопцы даслалі ў СІЗА да дня нараджэння зняволенай дзяўчыне, абутак са шнуркамі, вырабленымі з пакетаў, зношанае ружовае сукенка, хустка, целагрэйка, спадніца і пінжак з калоніі.

Рэчы палітзняволеных. Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Рэчы палітзняволеных. Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Адна палітзняволеная перадала для выстаўкі сваю белую сукенку, у ёй яна вянчалася ў касцёле, а потым у ёй пайшла на суд, дзе ёй вынеслі абвінаваўчы прысуд.

У экспазіцыі прадстаўлены таксама асабісты дзённік і фатаграфіі, якія жанчыны атрымлівалі ў турмах, паштоўкі ад маленькага сына адной з жанчын. Маюцца і здымкі з жаночых маршаў.

Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Фота: фэйсбук Яўгеніі Доўгай

Украінская мастачка Леанора Янко, натхніўшыся гісторыямі беларусак, намалявала акрылам карціну «Сілы дабра».

Экспазіцыя працуе па адрасе Friedrichstraße 43-45.

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0