Фота: «Наша Ніва»

Фота: «Наша Ніва»

У суботу на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём месцамі магчымы навальніцы.

Вецер раніцай і днём парывісты. Ноччу +6..+12°С,днём ад +10°С па поўначы да +20°С па поўдні Беларусі. У Мінску +13..+15°С.

14 красавіка, у нядзелю, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Удзень у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу +5..+11°С, максімальная днём будзе ад +13°С па поўначы да +23°С па поўдні краіны. У Мінску +14°С.

15 красавіка воблачна з праясненнямі. Днём у паўночных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы.Ноччу +2..+8°С, максімальная днём +8..+14°С, па поўдні да +16°С. У Мінску +10°С.

І здаецца, такое надвор'е затрымаецца мінімум на тыдзень.

Клас
3
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
0