драники potato pancakes

Беларусь заняла 71-е месца ў спісе найлепшых кухняў свету, які склаў партал tasteatlas.com.

Беларуская кухня атрымала ацэнку 3.99 з 5. Сярод самых смачных беларускіх страў назвалі дранікі, мачанку і халаднік.

Найлепшая кухня сярод нашых суседзяў у Польшчы — яе кухню са знакамітымі пончыкамі паставілі на 13-е месца з вынікам 4.50. Літоўская кухня з цэпелінамі займае 38-е месца (4.32), расійская з «Аліўе» — 41-е (4.28), украінская з салам і баршчом — 53-е (4.18). Латвійская кухня ў рэйтынг не трапіла.

Найлепшай кухняй у свеце прызнаная італьянская — яна атрымала ацэнку ў 4.65. Такі ж паказчык у японскай кухні, тройку замыкае Грэцыя — 4.64.

Чытайце таксама:

«Пасля відэа са стравамі на Дзень Волі ад мяне адпісалася 500-600 чалавек». Фудблогерка расказала пра кулінарныя адметнасці Беларусі і Польшчы

У Крычаве навучыліся варыць варэнне з бульбы

Выходзіць новая кулінарная кніга Алеся Белага, можна зрабіць перадзамову

Клас
5
Панылы сорам
7
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3