Пыл ужо дабраўся да краін Балтыі і поўначы Беларусі.

Па карце відаць, што большая частка пылу пераносіцца ветрам у сярэдніх пластах (узровень 700 гПа ~3 км) атмасферы.

Аб наяўнасці пылу сведчыць аранжавы колер неба падчас заходу і ранішняга ўзыходу сонца. 

Згодна з прагнозам, пыл над намі будзе яшчэ пару дзён, робіць прагноз тэлеграм-канал nadvorie.

Дарэчы, у Літве людзей просяць насіць маскі на вуліцы і не адчыняць вокны.

Беларускае міністэрства здароўя ніякага папярэджання не рабіла. 

Чытайце таксама:

Аранжавае воблака пылу з Сахары накрыла Германію, Францыю і Швейцарыю

У будучыні чалавецтва магло б гасіць цыклоны. Але кіраванне надвор'ем звязана з новымі рызыкамі

Лета, спёка. Як не падхапіць кішэчную інфекцыю?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
3
Абуральна
4